Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выйшла з пагадненьняў СНД аб ушанаваньні памяці, супольным рынку і барацьбе зь незаконнай міграцыяй


Уваход у Вярхоўную Раду Ўкраіны
Уваход у Вярхоўную Раду Ўкраіны

Два пагадненьні тычацца барацьбы зь незаконнай міграцыяй, супольнага аграрнага рынку і ўшанаваньня памяці народаў пасьля «Вялікай Айчыннай вайны».

Як паведаміў у сваім Telegram-канале народны дэпутат ад фракцыі «Голос» Яраслаў Жалязьняк, 22 траўня Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за выхад з шэрагу пагадненьняў Садружнасьці незалежных дзяржаў.

287 галасамі дэпутаты падтрымалі выхад Украіны з Пагадненьня аб супрацоўніцтве ў барацьбе зь незаконнай міграцыяй, 274 — з Пагадненьня аб ушанаваньні памяці народаў дзяржаў — удзельніц СНД у «Вялікай Айчыннай вайне».

У прыватнасьці, першая дамова ад 1999 году прадугледжвала, што ў выпадку прыбыцьця ў адзін з бакоў пагадненьня нелегальных мігрантаў з тэрыторыі другога боку, пры наяўнасьці адпаведных доказаў такія асобы перадаюцца апошняму.

Такім чынам, Украіна працягнула курс на выхад з ранейшых пагадненьняў Садружнасьці Незалежных дзяржаў. У лютым Украіна выйшла з СНД і пагадненьняў аб паветранай прасторы, заключаных у межах СНД. У красавіку — з пагадненьня аб правілах вызначэньня паходжаньня тавараў з краін, якія разьвіваюцца.

Урад Украіны зацьвердзіў рашэньне аб выхадзе з Пагадненьня аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытнай справе ад 15 красавіка 1994 году.

Летам 2021 году Ўкраіна выйшла з пагадненьня аб асноўных напрамках супрацоўніцтва паміж краінамі — удзельнікамі Садружнасьці Незалежных Дзяржаў у сфэры абароны правоў спажыўцоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG