Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва больш не імпартуе расейскую электраэнэргію


Лініі электраперадач у Калініградзкай вобласьці
Лініі электраперадач у Калініградзкай вобласьці

Літва з 22 траўня перастала імпартаваць электраэнэргію з Расеі. Аб гэтым паведаміў літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid.

Літва стала апошняй з краін Балтыі, якая адмовілася ад закупак расейскай электраэнэргіі, і першай, якая цалкам адмовілася ад расейскіх нафты, газу і электрычнасьці.

Паводле Litgrid, цяпер патрэбы Літвы ў электраэнэргіі будуць забясьпечвацца за кошт мясцовай генэрацыі і імпарту са Швэцыі, Польшчы і Латвіі. Летась гэтыя краіны забясьпечвалі больш за 80 працэнтаў імпарту электрычнасьці ў краіну, на долю Расеі прыпадала меншасьць, паведамляе DW.

Поўную адмову ад расейскіх энэрганосьбітаў і энэргіі ў Літве назвалі «важнай мяжой», а таксама «выказваньнем салідарнасьці з ваюючай Украінай». «Мы ня можам дазволіць, каб на нашы грошы фінансавалася расейская ваенная машына», – прыводзіць словы міністра энэргетыкі Літвы Дайнюса Крэйвіса партал навін Delfi.

У плянах Літвы стаць краінай – донарам электраэнэргіі за кошт разьвіцьця «зялёнай» энэргетыкі.

  • Пасьля пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну краіны ЭЗ прынялі некалькі пакетаў санкцый, у тым ліку забараніўшы імпарт вугалю з Расеі. Цяпер разглядаецца шосты пакет санкцый, які прадугледжвае эмбарга на імпарт расейскай нафты. Яго прыняцьце, аднак, тармозіць Вугоршчына, якая залежыць ад паставак трубаправоднай нафты з Расеі. Краіны Балтыі ў ліку тых дзяржаў ЭЗ, якія выступаюць за як мага больш поўнае эмбарга, якое ўключае і нафту, і газ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG