Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парлямэнцкіх выбарах у Аўстраліі перамагла апазыцыйная Лейбарысцкая партыя


Новы прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Элбанізі
Новы прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Элбанізі

Аўстралія абрала свой першы за амаль дзесяць гадоў урад лейбарыстаў на чале з прэм’ер-міністрам Энтані Элбанізі, паслаўшы кааліцыю Лібэральнай і Нацыянальнай партыяў у апазыцыю.

Элбанізі абвясьціў радасным прыхільнікам, што аўстралійцы «прагаласавалі за зьмены». Аднак пакуль незразумела, ці зможа ён забясьпечыць сабе большасьць у парлямэнце.

Левацэнтрысцкі лідэр паабяцаў аб’яднаць людзей, інвэставаць у сацыяльныя службы і «спыніць кліматычныя войны».

Дзейны прэм’ер, лідэр Лібэральнай партыі Скот Морысан прызнаў паразу і падзякаваў за «цуд аўстралійскага народу».

Найбольшым сюрпрызам выбараў стаў рост папулярнасьці зялёных і незалежных кандыдатаў, якія рабілі стаўку на кліматычныя тэмы.

Яны маглі б займець большы ўплыў, калі б лейбарысты ня здолелі забясьпечыць сабе 76 месцаў у ніжняй палаце для самастойнага кіраваньня. Паводле стану на вечар у суботу яны мелі 72 месцы супраць 55 ад кааліцыі, паводле прагнозаў тэлеканалу ABC.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG