Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскі клюб «Графіці» ў дзень канцэрту памяці Кулінковіча прыяжджаў АМАП


Ілюстрацыйнае фота. Беларускі АМАП
Ілюстрацыйнае фота. Беларускі АМАП

Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымаў інфармацыю, што 20 траўня ў менскі клюб «Графіці», дзе праходзіў канцэрт у памяць лідэра гурта «Нэйра Дзюбель» Аляксандра Кулінковіча, прыяжджаў АМАП.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося пасьля заканчэньня мерапрыемства: людзей «паклалі на падлогу» і праверылі тэлефоны.

Як пацьвердзілі «Еўрарадыё», АМАП сапраўды прыяжджаў у клюб у дзень канцэрту памяці Кулінковіча. Канцэрт скончыўся крыху пазьней за 22:00, а міліцыянты ўварваліся ў «Графіці» каля 23:30 — калі пачыналася «Рок-караоке», якое мусіў правесьці лідар гурта «Голая манашка» Фёдар Жывалеўскі. Большая частка гледачоў канцэрту да таго моманту разышліся — у клюбе было чалавек 15-20.

Іх паклалі на падлогу, пасьля праверылі тэлефоны. АМАПаўцы казалі, што «гэта проста праверка» і яны «прыехалі на месца, дзе зьбіраюцца дэструктыўныя элемэнты». «Праверка» скончылася без затрыманьняў.

Заснавальнік і саліст гурту «Нэйра Дзюбель» Аляксандар Кулінковіч памёр 4 жніўня 2018 году памёр. 18 траўня яму споўнілася б 50 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG