Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Батальён Кастуся Каліноўскага абвясьціў аб стварэньні аднайменнага палка


Беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве, сакавік 2020 году
Беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве, сакавік 2020 году

Беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне абвясьцілі аб стварэньні палка Кастуся Каліноўскага.

Пра гэта ў відэазвароце 21 траўня распавёў добраахвотнік батальёну Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў з пазыўным «Кіт».

«З улікам маштабу задач, якія стаяць перад беларускімі воінамі, мы пераходзім да наступнага этапу фармаваньня нацыянальнай вайсковай часткі. Абвяшчаецца стварэньне Беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, у які ўвойдуць батальён «Ліцьвін» і батальён «Волат», — сказаў ён.

Беларускія добраахвотнікі ваявалі на баку Ўкраіны з 2014 году ў розных падразьдзяленьнях. Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну яны аб’ядналіся ў адно фармаваньне — Батальён Кастуся Каліноўскага — пра што было абвешчана 9 сакавіка. 25 сакавіка 2022 года батальён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны.

30 сакавіка беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне паведамілі пра стварэньне для баёў за Ўкраіну. Ён быў створаны з ініцыятывы беларускіх афіцэраў пры падтрымцы ЗСУ, як афіцыйная структура Інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сіл Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG