Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі расказаў, як плянуюць вяртаць ва Ўкраіну ваеннапалонных вайскоўцаў з «Азоўсталі» 


Ваеннапалонныя ўкраінскія вайскоўцы з завода «Азоўсталь»
Ваеннапалонныя ўкраінскія вайскоўцы з завода «Азоўсталь»

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 21 траўня ўінтэрвію вядучым нацыянальнага тэлемаратону «Адзіныя навіны», што абаронцаў Марыюпаля, выведзеных з заблякаванага расейскімі войскамі завода «Азоўсталь», павінны вызваліць паводле працэдуры абмену.

«Хлопцы ад вайскоўцаў атрымалі сыгнал, што ў іх поўнае права выйсьці і захаваць сваё жыцьцё. Ваеннае камандаваньне перадало ўсё гэта ўсім заблякаваным на „Азоўсталі“. Далей усё залежыць ад таго, што на сябе бралі ААН, Чырвоны крыж, Расейская Фэдэрацыя, што яны (байцы) будуць усё ў бясьпецы і будуць чакаць таго ці іншага фармату абмену».

Зяленскі пацьвердзіў, што з «Азоўсталі» вывезьлі ўсіх цывільных, мэдыкаў і цяжкапараненых і сказаў, што «ў бліжэйшы час, ня днямі нават, завершыцца вываз усіх з „Азоўсталі“». Паводле Зяленскага, гэтым працэсам кіруе ўкраінская выведка.

«На сёньняшні дзень я думаю так: скончыцца працэс, якім кіруе сёньня выведка, — вываз, вывядзеньне(абаронцаў) і падрыхтоўкі да дыялёгу, да абмену і да таго падобнае — будзем забіраць іх дадому. Гэта тое, што мы павінны зрабіць разам з партнэрамі, якія прымалі на сябе адказнасьць», — падкрэсьліў Зяленскі.

Увечары 20 траўня Міністэрства абароны Расеі заявіла, што завод «Азоўсталь» у Марыюпалі перайшоў пад кантроль расейскіх войскаў. Расейскае ведамства сьцьвярджае, што агулам «здаліся» 2439 украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі заводу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG