Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь трэцяя ў былым СССР па інфляцыі ў студзені—красавіку 2022 году


Людзі ў краме. Менск, красавік, 2020 год. Ілюстрацыйнае фота
Людзі ў краме. Менск, красавік, 2020 год. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта сьведчыць праведзенае BPN параўнаньне зьвестак нацыянальных органаў статыстыкі.

На першай пазыцыі па росьце спажывецкіх цэнаў на тэрыторыі былога СССР за студзень-красавік 2022 году знаходзіцца Малдова (15,22%), на другой — Расея (11,67%), на трэцяй — Беларусь (11,08%).

Далей ідуць Украіна (10,9%), Літва (8,5%), Эстонія (7,8%), Казахстан, Латвія (па 7,3%), Кіргізстан (7,1%), Грузія (6,4%), Армэнія (5,8) %), Азэрбайджан (5,7%), Узбэкістан (4,4%) і Таджыкістан (3,1%).

Традыцыйна не публікуе даныя пра інфляцыю Туркмэністан.

Па ўзроўні красавіцкай інфляцыі — 1,57% — Беларусь заняла 11-е месца пасьля Малдовы (5,56%), Эстоніі (3,6%), Украіны (3,1%), Армэніі (2,3%), Латвіі (2,2%), Казахстану, Кіргізстану (па 2%), Літвы (1,9%), Грузіі (1,8%) і Азэрбайджану (1,7%).

Менш цэны вырасьлі ў Расеі (на 1,56 %), Узбэкістане (1,47 %) і Таджыкістане (на 0,7 %).

У студзені — красавіку 2021 году спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 4,58% (чацьвёртае месца на тэрыторыі былога СССР), па выніках году — на 9,97% (дзявятае).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG