Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я прайшла курс дэнацыфікацыі». У прарасейскіх ТГ-каналах зьяўляюцца «пакаянныя» відэа ўкраінцаў на манэр беларускіх


Білборд у Херсоне, красавік 2022
Білборд у Херсоне, красавік 2022

У сацсетках пачалі зьяўляцца відэа, на якіх жыхары Украіны з акупаваных тэрыторыяў просяць прабачэньня за асуджэньне дзеяньняў расейскай арміі.

Адзін з такіх ролікаў выйшаў у тэлеграм-канале «Романов Лайт» 17 траўня — аўтар называе відэа «эксклюзівам». На нём зьнятая 30-гадовая жыхарка Херсона Кацярына Каламеец.

На відэа яна прызнаецца, што дазваляла сабе «грубыя выказваньні» ў адрас расейскіх вайскоўцаў, якіх называла «оркамі». «Сваю віну і неправату я прызнаю. Я прайшла курс дэнацыфікацыі», — кажа жанчына, прыкметна хвалюючыся і запінаючыся.

Потым Каламеец кажа, што заклікае папрасіць прабачэньня і свайго мужа.

Відэа з прабачэньнямі таксама апублікавалі ў канале «Херсонскі веснік». Херсонская вобласьць часткова захопленая расейскім войскам.

Пазьней у канале «Романов Лайт» зьявілася яшчэ адно падобнае відэа. На ім мужчына, які прадстаўляецца грамадзянінам Украіны Раманам Сафаравым, просіць прабачэньня за заклікі да супраціву расейскай арміі і заклікае «ўкраінскую ўладу скласьці зброю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG