Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігі пра нацыянальную ідэнтычнасьць беларусаў прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»


Пра гэта паведамляе выданьне «Мэдыязона» са спасылкай на абноўлены сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя» вядучага Эўрарадыё Зьмітра Лукашука і расейскага філёзафа Максіма Гарунова выйшла ў 2020 годзе. Яна зробленая паводле праграмы «Ідэя Х», якая выходзіць на Эўрарадыё, і складаецца з інтэрвію зь беларусамі на тэму нацыянальнай ідэнтычнасьці.

У сакавіку 2021 году камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі заключыла, што яна ўтрымлівае «прыкметы праявы экстрэмізму». У верасьні камісія знайшла ў «Беларускай нацыянальнай ідэі» ўжо «інструкцыі па выбуховай справе». Рашэньне аб прызнаньні кнігі экстрэмісцкай 17 траўня сёлета вынес суд Менскага раёну Менскай вобласьці.

Зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй беларускага пісьменьніка Анатоля Тараса «Беларусь на раздарожжы» выйшаў у Рызе ў 2017 годзе. Рашэньне аб прызнаньні кнігі экстрэмісцкай 13 траўня 2022 году вынес суд Цэнтральнага раёну Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG