Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Малдовы распачала крымінальную справу, у якой фігуруе экс-прэзыдэнт Ігар Дадон


Ігар Дадон і Ўладзімір Плахатнюк, карыкатура
Ігар Дадон і Ўладзімір Плахатнюк, карыкатура

Выканаўца абавязкаў генэральнага пракурора Малдовы Думітру Робу распарадзіўся пачаць крымінальнае расьсьледаваньне па факце відэазапісаў, якія зьявіліся ў публічнай прасторы летам 2019 году. На відэа былы прэзыдэнт Ігар Дадон атрымлівае ад алігарха, тагачаснага лідэра Дэмакратычнай партыі Ўладзіміра Плахатнюка сумку зь невядомым зьмесьцівам.

У траўні 2020 году былы дэпутат парлямэнту Юры Рэніцэ прадставіў некалькі відэазапісаў з удзелам Ігара Дадона і Ўладзіміра Плахатнюка. У былога старшыні Дэмпартыі ў руках была чорная сумка, якую ён перадаў Ігару Дадону і ў якой, па сьцьвярджэньні Рэніцэ, былі грошы.

24 чэрвеня антыкарупцыйная пракуратура паведаміла аб завяршэньні расьсьледаваньня справы. Пракуратура прыняла рашэньне не распачынаць крымінальную справу, паколькі немагчыма ўстанавіць, што было ў сумцы, якую Плахатнюк перадаў Дадону. Адначасова пракуратура запэўніла, што адновіць расьсьледаваньне, калі зьявяцца пераканаўчыя доказы.

У адказ на паведамленьне аб распачатай сёньня справе Ігар Дадон заявіў, што не зьбіраецца пакідаць краіну.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG