Лінкі ўнівэрсальнага доступу

FIBA выключыла баскетбольныя зборныя Расеі і Беларусі са сваіх спаборніцтваў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каманду Беларускай фэдэрацыі баскетболу здымуць з усіх нацыянальных камандных спаборніцтваў FIBA.

Як гаворыцца ў паведамленьні, у дапаўненьне да рашэньня, прынятага 1 сакавіка 2022 году і пацьверджанага Цэнтральнай радай 25 сакавіка 2022 году — не дапускаць расейскія каманды і афіцыйных асобаў да ўдзелу ў спаборніцтвах FIBA па баскетболе і баскетболе 3×3, — выканаўчы камітэт FIBA прыняў наступныя рашэньні ў дачыненьні да Расейскай фэдэрацыі баскетбола і Беларускай фэдэрацыі баскетболу:

  1. Афіцыйныя баскетбольныя спаборніцтвы FIBA не павінны праводзіцца ў Расеі ці Беларусі да далейшага апавяшчэньня.
  2. Каманды Расейскай фэдэрацыі баскетболу і Беларускай фэдэрацыі баскетболу павінны быць зьнятыя з усіх нацыянальных камандных спаборніцтваў FIBA.

У прыватнасьці, што тычыцца Беларусі, каманду здымаюць з:

  • адборачных матчаў чэмпіянату сьвету ў баскетболе FIBA, 2023. Беларусь выбывае з групы B эўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату сьвету па баскетболе FIBA 2023 без прызначэньня замяшчальных камандаў. Усе вынікі каманды анулююцца;
  • з кваліфікацыі FIBA 3×3 Europe Cup Qualifiers 2022;
  • з кваліфікацыі FIBA 3×3 U17 Europe Cup Qualifiers 2022, замены каманды ня будзе;
  • з удзелу ў чэмпіянаце сьвету па баскетболе 3×3 сярод юнакоў да 18 гадоў 2022 году (да ўдзелу будуць запрошаныя наступныя па рэйтынгу каманды: Бэльгія сярод жанчын і Літва сярод мужчын).

Каманды, якія прадстаўляюць расейскія ці беларускія клюбы ці гарады, а таксама расейскія і беларускія гульцы, ня могуць зарэгістравацца, і адборачныя турніры ня будуць праводзіцца ў Расеі ці Беларусі для наступных турніраў FIBA 3×3 Pro Circuit:

  • Сусьветны тур FIBA
  • 3×3 Чэленджэры FIBA 3×3
  • Жаночая сэрыя FIBA 3×3

Радзе эўрапейскай зоны FIBA і Радзе баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў было прапанавана прыняць адпаведныя рашэньні для адпаведных нацыянальных зборных і клюбных спаборніцтваў, пра што будзе паведамлена ў найбліжэйшыя дні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG