Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Фінляндыі прагаласаваў за ўступленьне краіны ў NATO


Вынікі галасаваньня ў парлямэнце Фінляндыі аб далучэньні да NATO
Вынікі галасаваньня ў парлямэнце Фінляндыі аб далучэньні да NATO

Парлямэнт Фінляндыі на пасяджэньні ў аўторак ухваліў падачу заяўкі на ўступленьне краіны ў NATO. «За» прагаласавалі 188 дэпутатаў, 8 — «супраць».

Трансьляцыю вёў канал Yle.

Раней прэзыдэнт краіны Саўлі Нійністэ і ўрад ужо заяўлялі, што прынцыповае рашэньне аб гэтым прынята. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час прэзыдэнт зацьвердзіць вынікі парлямэнцкага галасаваньня.

Фінляндыя захоўвала нэўтралітэт пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны. Ідэя аб далучэньні да NATO, паводле апытаньняў, карысталася ўсё больш папулярнасьцю ў апошнія гады, аднак канчатковае рашэньне было прынятае на фоне ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Сёньня ж заяўку на ўступленьне падала Швэцыя. Прадугледжваецца, што заяўкі дзьвюх краінаў будуць разглядацца сумесна. Для іх далучэньня да блёку патрэбна аднагалоснае галасаваньне астатніх яго ўдзельнікаў.

Напярэдадні аб сваёй нязгодзе з уступленьнем дзьвюх краін заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган. Ён абвінаваціў Хэльсынкі і Стакгольм у падтрымцы тэрарызму — гэтыя краіны даюць прытулак палітычным супернікам турэцкага прэзыдэнта, якіх Анкара лічыць тэрарыстамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG