«Прыходзяць паведамленьні з пагрозамі забіць мяне, пакалечыць, згвалціць і г.д., а таксама куча абразаў, — піша яна. — Абсалютна ЎСЕ мае мэсэнджары заваленыя паведамленьнямі. На мой тэлефон кожныя тры хвіліны тэлефануе невядомы нумар, кожную хвіліну прыходзіць ліст, уся пошта заваленая (я дагэтуль не разумею, як працаваць), тэлефонам нельга карыстацца. За пару гадзін Instagram падпісаў 25 тысяч ботаў, і ўсё такое.
Разам са сваім адвакатам я паведаміла пра ўсе пагрозы ў польскую паліцыю. Яны лічаць, што сытуацыя сур'ёзная. Я была вымушаная пакінуць Варшаву пад аховай, бо знаходзіцца там небясьпечна».
Інцыдэнт у Варшаве адбыўся, калі расейскі пасол у Польшчы Сяргей Андрэеў спрабаваў з нагоды Дня Перамогі 9 траўня пакласьці вянок на магілах савецкіх салдат.