У Вільні каля амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Літве адбылася акцыя ў падтрымку журналісткі Ірыны Земляной, якая абліла чырвоным сыропам амбасадара Расеі ў Варшаве. Акцыю зладзілі беларускія і ўкраінскія актывісты, якія аблілі сябе штучнай крывёй.
Інцыдэнт у Варшаве адбыўся, калі расейскі пасол у Польшчы Сяргей Андрэеў спрабаваў з нагоды Дня Перамогі 9 траўня пакласьці вянок на магілах савецкіх салдат.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў