Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве заснавалі беларускую творчую пляцоўку «ІнБелКульт 2.0»


Адзін з выступаў Вольнага хору
Адзін з выступаў Вольнага хору

На пляцоўцы будуць праходзіць розныя культурніцкія ініцыятывы, у тым ліку выставы і канцэрты.

Як адзначаюць арганізатары, «ІнБелКульт 2.0» стане «творчай пляцоўкай для розных музычных калектываў і шматлікіх культурніцкіх ініцыятываў у галіне тэатру, літаратуры, мастацтва, фатаграфіі ды гуманітарных навук».

Пляцоўка ўжо аб’яднала такія ініцыятывы, як «Вольны хор», Школа мастацтваў імя Міколы Равенскага, хор Concordia. Таксама ў плянах стварэньне Беларускай капэлы, моўных курсаў, правядзеньне сталых фотавыстаў і музычна-літаратурных сустрэч.

16 траўня ў Доме спатканьняў з гісторыяй на варшаўскай вуліцы Karowa, 20, адбудзецца прэзэнтацыя праекту.

У сустрэчы возьмуць удзел:

  • Лявон Вольскі — музыка;
  • Іван Касьцяхін — сымфанічны дырыгент;
  • Вольга Падгайская — кампазытарка;
  • Віталь Дарашук — музыка;
  • Тацяна Галуза — музыка;
  • Ася Смаляк — тэатральная артыстка;
  • Васіль Дранько-Майсюк — аніматар культуры;
  • Сьвятлана Зелянкоўская — акторка і сьпявачка;
  • Крысьціна Дробыш — акторка;
  • Тацяна Кандраценка — мастачка;
  • Вольга Мжэльская — куратарка выставаў;
  • Жэня і Юлія Канаплёвы-Лейдык — фатографы;
  • Галіна Казіміроўская — дырыгентка;
  • Ганна Радзеёўская — куратарка, кіраўніца Інстытуту Пілецкага ў Бэрліне;
  • Аліна Коўшык — журналістка, сузаснавальніца Цэнтру беларускай салідарнасьці.

На прэзэнтацыі адбудуцца выступы выбітных дзеячаў беларускай культуры і размова аб стане беларускай культуры, шляхах яе захаваньня і разьвіцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG