Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украіна здольная перамагчы ў гэтай вайне», — генэральны сакратар NATO


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заклікаў чальцоў Альянсу працягваць і нават нарошчваць вайсковую падтрымку Ўкраіны

Пра гэта ён сказаў у кулюарах сустрэчы дыпляматаў краінаў NATO ў Бэрліне.

«Украіна здольная перамагчы ў гэтай вайне. Украінцы добра абараняюць сваю зямлю», — сказаў Столтэнбэрґ.

Ён дадаў, што, паводле яго ацэнак, расейскі напад на Ўкраіну разьвіваецца ня так, як плянаваў Крэмль.

«У іх не атрымалася ўзяць Кіеў. Яны адыходзяць ад Харкава, а іх маштабны наступ на Данбасе прыпыніўся», — сказаў Столтэнбэрг.

Сёньня восемдзесят першы дзень з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Зараз, паводле інфармацыі Генштабу ўзброеных сілаў Украіны, расейскія войскі спрабуюць усталяваць поўны кантроль над тэрыторыяй Данецкай, Луганскай, Херсонскай абласьцей і замацаваць сухапутны калідор з часова акупаваным Крымам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG