Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі гадавая інфляцыя дасягнула 16,8 %. Цэны на прадукты вырасьлі яшчэ болей


Паводле Белстату, у красавіку гадавая інфляцыя дасягнула 16,8%

Пры гэтым цэны ў гадавым вымярэньні на тавары павялічыліся на 19%, а на прадукты дасягнулі 18,6%.

Месячная інфляцыя ў красавіку склала 1,6%. За красавік прадукты падаражэлі на 3, 9%. Нехарчовыя тавары ў красавіку прыбавілі ў кошце на 0,7%, а платныя паслугі, паводле афіцыйнай статыстыкі, патаньнелі на 1,3%.

З пачатку году інфляцыя склала 11,1%, адзначае Zerkalo.

  • Раней Белстат паведамляў, што сярэдні заробак у Беларусі ў сакавіку вырас да 1602 рублёў, аднак з папраўкай на інфляцыю даходы зьнізіліся.
  • 1602,7 рубля — такі сярэдні заробак у Беларусі быў у сакавіку, падлічыў Белстат. Аднак у рэальным вымярэньні (з аглядкай на рост цэнаў) даходы зьнізіліся на 0,7% у параўнаньні з сакавіком мінулага году.
  • Заробак сур’ёзна «прасеў» за месяц, калі яго пераводзіць у даляры. У далярах, згодна зь сярэднім курсам Нацбанку, у сакавіку сярэдні заробак склаў $501. А месяцам раней, згодна зь сярэднім курсам, ён быў $601.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG