Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША абмяркоўвае дадатковую дапамогу Ўкраіне


Капітолій
Капітолій

Дэмакраты ў Кангрэсе пагадзіліся выдзеліць 39,8 млрд даляраў Украіне ў якасьці дадатковай дапамогі. Пра гэта паведамілі агенцтву Reuters дзьве крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША можа правесьці галасаваньне па адпаведным законапраекце ўжо 10 траўня. Лідэры Сэнату ЗША заявілі, што яны таксама гатовыя хутка правесьці працу над сваім варыянтам законапраекту.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 28 красавіка папрасіў Кангрэс выдзеліць Украіне 33 млрд даляраў, у тым ліку звыш 20 млрд вайсковай дапамогі. А 9 траўня Байдэн заклікаў Кангрэс хутчэй завяршыць працу над гэтымі заканадаўчымі актамі. Дэмакраты і рэспубліканцы ў цэлым падтрымліваюць выдзяленьне дадатковых сродкаў Украіне, аднак працу запавольваюць спрэчкі аб магчымым уключэньні ў гэты пакет асыгнаваньняў на барацьбу з COVID-19 і нелегальнай іміграцыяй. Рэспубліканцы настойваюць, каб фінансаваньне праграм барацьбы з COVID-19 было аформлена асобным законапраектам.

Байдэн, які раней прапаноўваў, каб усе гэтыя бюджэтныя выдаткі былі аформлены адным законапраектам, 9 траўня заявіў, што ня мае пярэчаньняў супраць прапановы рэспубліканцаў.

Пэнтагон паведаміў, што мае дастаткова фінансаў, каб даваць Украіне неабходны вайсковы рыштунак на працягу двух тыдняў. Аднак гэтыя сродкі, выдзеленыя ў рамках указу прэзыдэнта, скканчаюцца. Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі заявіла, што прэзыдэнта Байдэна ня радуюць артыкулы, якія публікуюць СМІ аб перадачы амэрыканскай выведнай інфармацыі, бо «яны перабольшваюць нашу ролю і недаацэньваюць украінцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG