Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры ўзламалі Rutube, каманда сайту аднаўляе яго ўжо суткі


Сэрвіс RuTube
Сэрвіс RuTube

На 9 траўня хакеры ўзламалі вядомы расейскі відэахостынг Rutube. Інфармацыю пра выдалены код, ад чаго сайт немагчыма аднавіць, зьняпраўдзілі ў кіраўніцтве Rutube.

9 траўня хакеры атакавалі відэахостынг Rutube, расейскую альтэрнатыву Youtube. Пасьля пачатку паўнамаштабнай вайны з Украінай на Rutube перайшлі многія расейскія прадзяржаўныя тэлеканалы.

Сама кампанія заявіла, што кібэратака стала найбуйнейшай у гісторыі сэрвісу. На думку яго прадстаўнікоў, атака каштавала дорага, была загадзя сплянаванай і была патрэбна, каб «перашкодзіць паказаць парад перамогі і сьвяточны салют».

Некаторыя крыніцы сталі паведамляць пра тое, што ў выніку хакерскай атакі выдалены код сайту. Аднак сама кампанія ў Telegram зьняпраўдзіла такую інфармацыю.

«Інфармацыя адносна згубы зыходнага коду сайту не адпавядае рэчаіснасьці. Мы і праўда сутыкнуліся з наймацнейшай кібэратакай за ўсю гісторыю існаваньня Rutube. Важна разумець, што відэахостынг — гэта пэтабайты дадзеных архіваў і сотні сэрвэраў. Аднаўленьне запатрабуе больш часу, чым першапачаткова меркавалі інжынэры. Аднак змрочныя прагнозы ня маюць нічога агульнага з сапраўдным станам спраў: зыходны код даступны, бібліятэка цэлая. Цяпер ідзе працэс па аднаўленьні сэгмэнтаў файлавай сыстэмы выдаленых асяродзьдзяў і базаў на частцы сэрвэраў».

Rutube заснавалі ў 2006 годзе. У 2008-м годзе кантрольны пакет акцый сэрвісу набыў холдынг «Газпром-медиа», у 2020-м холдынг стаў уладальнікам 100% акцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG