Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Мінэнэрга: З 1 студзеня 2024 году пачне працаваць аб’яднаны рынак электраэнэргіі «саюзнай дзяржавы»


Віктар Каранкевіч
Віктар Каранкевіч

Як заявіў Віктар Каранкевіч, з 2027 году «прадугледжваецца больш глыбокая інтэграцыя, дзе будзе пашырацца суб’ектны склад удзельнікаў аб’яднанага рынку электрычнай энэргіі „саюзнай дзяржавы“, у першую чаргу гэта тычыцца вытворцаў і спажыўцоў электрычнай энэргіі».

Міждзяржаўная дамова аб аб’яднаным рынку электраэнэргіі «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі гатовая для падпісаньня, сам рынак павінен пачаць працу з 1 студзеня 2024 году, паведаміў у праграме «Галоўны этэр» на тэлеканале «Беларусь-1» міністар энэргетыкі Віктар Каранкевіч.

«Пачатак функцыянаваньня рынку плянуецца з 1 студзеня 2024 году, і тут купля-продаж будуць ажыцьцяўляцца праз упаўнаважаныя суб’екты гаспадараньня — па адным ад кожнага боку. З 2025 году аб’яднаны рынак электрычнай энэргіі „саюзнай дзяржавы“ павінен быць сынхранізаваны з працай рынку электрычнай энэргіі Эўразійскага эканамічнага зьвязу», — сказаў міністар.

Паводле чыноўніка, праект міждзяржаўнай дамовы павінен прайсьці ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Гэтым дакумэнтам будуць замацаваны прававыя асновы стварэньня і функцыянаваньня аб’яднанага рынку электраэнэргіі «саюзнай дзяржавы».

«На завяршальнай стадыі знаходзіцца падрыхтоўка правіл функцыянаваньня аб’яднанага рынку электрычнай энэргіі „саюзнай дзяржавы“. І да канца году дакумэнт павінен быць падрыхтаваны для наступнага падпісаньня», — сказаў Каранкевіч.

Міністар паведаміў, што цана на расейскі газ на 2023 год павінна быць узгодненая да 1 жніўня. Да 1 ліпеня неабходна «падрыхтаваць адпаведныя прапановы і іх узгадніць у выглядзе ўжо канкрэтных прынцыпаў функцыянаваньня аб’яднанага рынку прыроднага газу. У канчатковым выглядзе гэта будзе фармалізавана як дадатак да саюзнай праграмы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG