Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывуць у Гішпаніі, Чэхіі ці Нямеччыне, а пэнсіі атрымліваюць на радзіме. Улады расказалі, колькі налічылі такіх беларусаў


У Беларусі атрымлівае пэнсіі 30 251 іншаземец, паведамляе Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН).

Паводле парталу zerkalo. io, пэнсіі ў Беларусі атрымліваюць грамадзяне шасьці краін. Пры гэтым пэнсіі выплачваюць таксама 9 099 беларусам, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, у тым ліку ў Гішпаніі, Чэхіі, Польшчы, Нямеччыне, Расеі, Латвіі.

На пачатак красавіка ў Беларусі атрымлівалі пэнсіі 30 177 чалавек з шасьці краін. Гэта Расея (25 076 чалавек), Латвія (3 671), Літва (1142), Эстонія (252), Азэрбайджан (73), Малдова (37). У канцы мінулага году такія выплаты атрымлівалі таксама людзі з Украіны і Польшчы.

У сваю чаргу 9 099 беларускіх пэнсіянэраў зьехалі за мяжу, а атрымліваюць пэнсіі, якія былі прызначаныя на радзіме. У сьпісе краін, у якія зьехалі беларускія пэнсіянэры, значацца Расея (4 450 чалавек), Латвія (4 128), Літва (458), Эстонія (24), Чэхія (16), Польшча (11), Малдова (6), Украіна (2), Гішпанія (1), Азэрбайджан (1), Віетнам (1), Нямеччына (1).

На 2022 год у бюджэце ФСАН на выплаты пэнсій і дапамог беларусам, якія выехалі за мяжу, а таксама іншаземцам, якія прыбылі ў нашу краіну, па міжнародных дамовах плянавалі выдаткаваць крыху больш за 159 мільёнаў рублёў. На мінулы год была закладзена сума крыху большая за 138,8 мільёна рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG