У Вільні 8 траўня ў Дзень Эўропы сьпікерка Сэйму Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн, міністар абароны Арвідас Анушаўскас і прадстаўнікі замежных амбасадаў у Літве ўсклалі кветкі да помніка славутаму ўкраінскаму пісьменьніку Тарасу Шаўчэнку.
Дзень Эўропы быў закладзены ў 1949 годзе, а ўпершыню адзначаны ў 1964-м. Рада Эўропы сьвяткуе гэты дзень 5 траўня, а Эўрапейскі Зьвяз 9-га.
Украіна прэтэндуе на ўваходжаньне ў Эўразьвяз, запэўнівае ў далейшым курсе на эўраінтэграцыю, але пакуль не атрымала афіцыйнага статусу краіны-прэтэндэнта на ўступленьне. Раней пра свой намер далучыцца да Эўразьвязу заявілі Малдова і Грузія.