Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Байкануры затрымалі брытанскага блогера і грамадзянку Беларусі


Запуск ракеты з касмадрому Байканур, архіўнае фота
Запуск ракеты з касмадрому Байканур, архіўнае фота

На касмадроме Байканур затрымалі вядомага брытанскага блогера Бэнджаміна Рыча, якія вядзе канал Bald and bankrupt, і грамадзянку Беларусі ‒ 21-гадовую «Аліну Зелупу». Пра гэта паведаміў генэральны дырэктар расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Роскосмос» Дзьмітрый Рагозін.

Рагозін напісаў у сваім Тэлеграм-канале, што тыя нібыта арганізоўвалі «супрацьпраўныя дзеяньні». З апублікаваных здымкаў пашпартоў відаць, што прозьвішча дзяўчыны — Цэлюпа.

Касмадром Байканур месьціцца ў Казахстане. Горад Байканур — яго адміністрацыйны і жылы цэнтар. Горад разам з касмадромам арандаваныя Расеяй у Казахстану да 2050 году.

На канал Bald and bankrupt падпісаныя больш за 3 мільёны чалавек, і ён мае больш за 450 мільёназ праглядаў. Бэнджамін Рыч правёў шмат часу ў Беларусі і здымаў там некалькі дзясяткаў відэа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG