Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генштаб УСУ не выключае правакацый Расеі на беларуска-ўкраінскім памежжы


Ракетны комплекс „Іскандэр-М“. Ілюстрацыйнае фота.
Ракетны комплекс „Іскандэр-М“. Ілюстрацыйнае фота.

Падразьдзяленьні беларускіх войскаў працягваюць выконваць задачу па ўзмацненьні ўчастка ўкраінска-беларускай мяжы ў Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях, гаворыцца ў зводцы Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Украіны (УСУ) на 18 гадзін 30 красавіка.

Разам з тым украінскае ваеннае камандаваньне не выключае «ўчыненьня праціўнікам правакацый у прыгранічных раёнах».

«Захоўваецца пагроза зьдзяйсьненьня праціўнікам ракетна-бомбавых удараў па аб’ектах ваеннай і цывільнай інфраструктуры на тэрыторыі Ўкраіны, — гаворыцца ў зводцы. — Паводле інфармацыі, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да гэтага часу разгорнуты расейскія апэратыўна-тактычныя ракетныя комплексы „Іскандэр-М“, а асобныя авіяцыйныя падразьдзяленьні Паветрана-касьмічных сіл РФ працягваюць базавацца на пэўных аэрадромах».

Раней Генштаб УСУ паведамляў, што ў раёне Грабаўкі, Глыбоцкага і Калініна ў Гомельскай вобласьці «праведзена інжынэрнае абсталяванае пазыцый». У ваеннай справе пад інжынэрным абсталяваньнем пазыцый разумеецца ўсталяваньне акопаў, укрыцьцяў, а таксама ўстаноўка інжынэрных загародаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG