Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Украіне загінуў першы амэрыканец, які ваяваў са зброяй у руках


Украінскія вайскоўцы на пазыцыі ў зоне баявых дзеяньняў
Украінскія вайскоўцы на пазыцыі ў зоне баявых дзеяньняў

Пра гібель 22-гадовага Вілі Кэнсэла, які прыехаў ва Ўкраіну па прыватным вайсковым кантракце, паведаміла яго сям’я, перадае «Голас Амэрыкі».

Кэнсэл стаў першым амэрыканцам, які загінуў падчас удзелу ў ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне. 22-гадовы былы марскі пяхотнік са штату Тэнэсі адправіўся ваяваць на баку Ўкраіны, падпісаўшы кантракт з прыватнай вайсковай фірмай, расказала CNN маці Вілі, Рэбэка Кабрэра.

«Ён хацеў туды, бо верыў у тое, за што ўкраінцы змагаюцца, і хацеў быць часткай гэтага, хацеў дапамагчы ліквідаваць канфлікт там, каб ён не перакінуўся сюды і каб Амэрыцы не давялося ўцягнуць у яго больш сваіх салдатаў», — патлумачыла Рэбэка Кабрэра.

Удава Вілі Кэнсэла, Брытані, засталася з 7-месячным сынам.

Да адпраўкі ва Ўкраіну Кэнсэл працаваў турэмным ахоўнікам. 12 сакавіка ён прыбыў у Польшчу і амаль адразу ж быў перапраўлены празь мяжу ва Ўкраіну ў складзе падразьдзяленьня, дзе былі і іншыя замежнікі, піша CNN.

Дзярждэпартамэнт ЗША з гэтай нагоды выдаў прэс-рэліз, у якім гаворыцца наступнае:

«Мы чарговы раз падкрэсьліваем, што грамадзянам ЗША ня варта адпраўляцца ва Ўкраіну з прычыны збройнага канфлікту, які там адбываецца, а таксама праз тое, што грамадзяне ЗША могуць прыцягнуць асаблівую ўвагу спэцслужбаў Расеі. Грамадзянам ЗША, якія ўжо знаходзяцца ва Ўкраіне, варта пакінуць краіну неадкладна, пры ўмове, што гэта бясьпечна, выкарыстоўваючы любыя камэрцыйныя або прыватныя наземныя транспартныя сродкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG