Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: прапанова ЭЗ скасаваць мыты на экспарт з Украіны на год дапаможа стабілізаваць рынкі


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што намер Эўразьвязу на год прыбраць усё мыты і квоты на ўкраінскі экспарт, а таксама прыпыніць дзеяньне антыдэмпінгавых тарыфаў дапаможа захаваць эканамічную актыўнасьць ва Ўкраіне, а таксама стане антыкрызісным інструмэнтам для самога ЭЗ.

«Гэта дазволіць нам захаваць па максымуме эканамічную актыўнасьць ва Ўкраіне, нашую нацыянальную вытворчасьць. Але варта разглядаць гэтае рашэньне ня толькі ва ўкраінскім кантэксьце. Дастатковы аб’ём экспарту нашай прадукцыі на эўрапейскі і глябальны рынкі будзе зьяўляцца важкай антыкрызіснай прыладай. Расея спрабуе справакаваць глябальны цэнавы крызіс. Каб пачаўся хаос на ўсіх базавых рынках і асабліва на харчовым. Украінскі экспарт дапаможа стабілізаваць рынкі. Значыць, гэта выгадна ня толькі нам, але і ўсім эўрапейцам. Жыхарам усіх краінаў, па якіх могуць пацэліць расейскія дэструктыўныя амбіцыі», — заявіў у звароце 27 красавіка Зяленскі.

Ён дадаў, што «на чарзе — яшчэ новыя рашэньні партнэраў па лібэралізацыі нашага экспарту», але не ўдакладніў, якія менавіта.

Раней сёньня Эўракамісія прапанавала прыпыніць на адзін год спагнаньне ўвазнога мыта на ўвесь украінскі экспарт у Эўразьвяз, што «аблегчыць экспарт украінскіх прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў у ЭЗ».

Напярэдадні Вялікабрытанія скасавала ўсе мыты і квоты на ўкраінскія тавары.

Як паведаміла прэсслужба брытанскага ўраду, з гэтага часу ўсё мыты на імпартуемыя з Украіны тавары будуць зьніжаныя да нуля, а ўсе квоты будуць адменены, згодна з пагадненьнем аб свабодным гандлі, гэта «зробіць Украіне эканамічную падтрымку ў цяжкі час».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG