Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі не атэставала адвакатку Колесаву-Гудзіліну. З жніўня 2020-га ліцэнзіі забралі ў больш як 50 адвакатаў


Марыя Колесава-Гудзіліна
Марыя Колесава-Гудзіліна

Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Беларусі не атэставала адвакатку Марыю Колесаву-Гудзіліну.

Пра гэта сама адвакатка паведаміла ў Твітэры.

«У „чысты чацьвер“ кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі не атэставала мяне) Дзякуй», — напісала адвакатка.

Марыя Колесава-Гудзіліна — вядомая ў Беларусі адвакатка, яна абараняла ў тым ліку блогера Эдуарда Пальчыса, сьледчага Яўгена Юшкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Страны для жизни» Дзьмітрыя Папова.

Каля 50 адвакатаў з жніўня 2020 году ў Беларусі пазбавіліся ліцэнзіі «з прычыны дэструктыўнай пазыцыі», сказаў у эфіры «Беларусь 1» 21 красавіка міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка. З словаў кіраўніка міністэрства, адвакатаў пазбавілі ліцэнзіяў за парушэньне крымінальнага або адміністрацыйнага заканадаўства. Дзеяньні кваліфікацыйнай камісіі, на думку Хаменкі, «адпавядалі закону». У прыклад Хаменка прывёў, як «адвакат удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, чыніў актыўны супраціў супрацоўнікам органаў унутраных справаў». На думку міністра, такі чалавек ня можа быць адвакатам.

Лукашэнка 21 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка міністэрства, заявіў, што адвакат «павінен быць дзяржаўным чалавекам, а яго дзеяньні павінны быць заснаваныя на нормах закону, а ня нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабодаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG