Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр паэт Анатоль Вярцінскі, былы рэдактар газэты «ЛіМ» і дэпутат Вярхоўнага Савету


Анатоль Вярцінскі
Анатоль Вярцінскі

Анатолю Вярцінскаму было 90 гадоў.

21 красавіка пайшоў з жыцьця славуты беларускі паэт Анатоль Вярцінскі, паведаміла Суполка беларускіх пісьменьнікаў.

Нарадзіўся паэт у 1931 годзе ў вёсцы Дзямешкава на Лепельшчыне. Дэбютаваў зь вершамі ў 1950-я (студэнцкая газэта «Беларускі універсітэт», газэта «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Некаторыя вершы пакладзеныя на музыку. Паводле паэмы «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспэктакль (1980).

Аўтар зборніку літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Вярцінскі пісаў таксама п’есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест — друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п’есаў пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Вярцінскі быў галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва», дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. У тым ліку дзякуючы ягонай прынцыповай пазыцыі сьвет даведаўся праўду пра бальшавіцкія расстрэлы ў Курапатах пад Менскам.

У 2019 годзе Анатоля Вярцінскага ўзнагародзілі мэдалём да 100-годзьдзя БНР.

Апошнім часам у паэта былі праблемы са здароўем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG