Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі і Мішэль абмеркавалі санкцыі супраць Расеі


Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль на сустрэчы ў Кіеве абмеркавалі санкцыі супраць Расеі.

«Мы абмеркавалі санкцыі супраць Расеі, абарону і фінансавую падтрымку нашай дзяржавы і адказы на анкету аб адпаведнасьці крытэрам ЭЗ. Дзякуй за зьмястоўную сустрэчу і салідарнасьць зь людзьмі», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў Twitter.

Таксама паведамляецца, што прэзыдэнт Украіны падзякаваў за выдзеленыя ЭЗ для Ўзброеных сілаў Украіны 1,5 мільярда эўра і выказаў думку, што ў справе санкцыяў супраць РФ «некаторыя рэчы не завершаныя».

Шарль Мішэль адзначыў, што ў бліжэйшыя тыдні будуць абвешчаныя дадатковыя санкцыі супраць Расеі.

«Галоўная мэта — зрабіць гэтыя санкцыі жорсткімі і балючымі не для нас, а для Крамля. Гэта тычыцца ўсіх галінаў прамысловасьці», — сказаў ён.

Шарль Мішэль выказаў думку, што ўкраінскія вайскоўцы ў Марыюпалі змагаюцца за эўрапейскія прынцыпы, і паведаміў, што прамежкавыя высновы адносна далучэньня Ўкраіны да ЭЗ будуць апублікаваныя ў чэрвені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG