Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: Наша грамадзтва ня хоча, каб мы працягвалі перамовы


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Украіна ня можа аддаць свае тэрыторыі, заявіў прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію тэлеканалу CNN, адказваючы на пытаньне аб пэрспэктывах перамоваў з Расеяй.

«Мы ня можам аддаць нашу тэрыторыю, але мы павінны знайсьці нейкі дыялёг з Расеяй. Калі яны здольныя на яго, то мы гатовыя», — сказаў ён.

«Калі магчымасьць размаўляць ёсьць, то мы будзем размаўляць, але не на падставе расейскага ўльтыматуму. Гэта пытаньне стаўленьня да нас», — дадаў ён. Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што «чым хутчэй гэта адбудзецца, тым менш людзей загіне», аднак ня выключыў і іншага варыянту.

«Мы можам змагацца з Расейскай Фэдэрацыяй і 10 гадоў», — заявіў украінскі прэзыдэнт.

Паводле яго, шанцы на посьпех перамоваў з РФ памяншаюцца, украінскае грамадзтва ня хоча працягу дыялёгу, сказаў Зяленскі ў інтэрвію CNN.

«Падумайце аб Бучы, Валнавасе, Барадзянцы, Марыюпалі. Надыходзіць час, калі ніхто не жадае размаўляць. Наша грамадзтва ня хоча, каб мы працягвалі перамовы», — патлумачыў прэзыдэнт Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG