Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм на 3 месяцы прыпыніў дзейнасьць беларускага выдавецтва «Галіяфы»


Выдавецтва «Галіяфы» на XXVIII Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Менск, 18 лютага 2021 году
Выдавецтва «Галіяфы» на XXVIII Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Менск, 18 лютага 2021 году

Міністэрства інфармацыі Беларусі на тры месяцы прыпыніла дзейнасьць выдавецтва «Галіяфы», якое выдае кнігі на беларускай мове.

Паводле ведамства, выдавецтва «Галіяфы» парушыла тэрміны звароту ў Міністэрства інфармацыі з апавяшчэньнем аб зьмяненьні зьвестак, якія падлягаюць уключэньню ў Дзяржаўны рэестар выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданьняў, паведамляе БелТА са спасылкай на Мінінфарм.

На падставе загаду міністра інфармацыі № 196 ад 13 красавіка дзейнасьць выдавецтва прыпыненая з 18 красавіка тэрмінам на 3 месяцы.

«Галіяфы» — незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Менску, а таксама інтэрнэт-краму www.halijafy.by. Рухавіком і дырэктарам «Галіяфаў» зьяўляецца паэт і мастак Зьміцер Вішнёў.

Выдавецтва спэцыялізуецца на выданьні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў, дзіцячых кніг на беларускай мове, а таксама займаецца кнігамі па мастацтве і «выданьнямі, якія дасьледуюць з розных бакоў сучасную Беларусь». Кнігі «Галіяфаў» неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй «Кніга году».

Учора стала вядома, што Мінінфарм на 3 месяцы забараніў працу выдавецтва «Мэдысонт», якое выпускае кнігі беларускіх аўтараў. Выдавецтва «Мэдысонт», у якога Мінінфарм пасьля праверкі нібыта выявіў шэраг парушэньняў, працуе з 1998 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG