Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ


Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 1995 г.
Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 1995 г.

Падзеі 12 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».

Касманаўт Юры Гагарын і галоўны канструктар Сяргей Каралёў, 1961
Касманаўт Юры Гагарын і галоўны канструктар Сяргей Каралёў, 1961

1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1541Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.

1890Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.

1948Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1969 — памёр Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1938 — памёр Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

1945 — памёр Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG