Камітэт дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асьляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі, і адзначыў, што гэтыя дзеяньні былі зафіксаваныя камэрамі відэаназіраньня.
Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок.
Свабода зьвярнулася па камэнтар у аддзел Падляскай памежнай варты ў Чаромсе, якому падпарадкоўваецца пункт пропуску Пяшчатка. Нам сказалі, што ніякіх стрэлаў на мяжы з боку польскіх памежнікаў не было.