Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: у Барадзянцы яшчэ больш ахвяраў расейскіх акупантаў, чым у Бучы. ФОТА


Барадзянка пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў
Барадзянка пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў

Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў мястэчку Барадзянцы Кіеўскай вобласьці яшчэ больш ахвяраў расейскіх акупантаў, чым у Бучы, фота і відэа зь якой шакавалі сьвет.

«Пачаліся работы яшчэ і па разборы завалаў у Барадзянцы. Там усё значна страшней (чым у іншых вызваленых ад акупантаў гарадах Кіеўскай вобласьці. — Рэд.). Яшчэ больш ахвяраў расейскіх акупантаў. А што ж будзе, калі сьвет даведаецца ўсю праўду пра тое, што расейскія вайскоўцы зрабілі у Марыюпалі? Там амаль на кожнай вуліцы — тое, што сьвет убачыў у Бучы і іншых гарадах Кіеўскай вобласьці пасьля сыходу расейскіх войскаў. Такая ж жорсткасьць. Такія ж страшныя злачынствы», — сказаў Зяленскі ў відэазвароце.

Зруйнаваныя дамы ў Барадзянцы
Зруйнаваныя дамы ў Барадзянцы
Ратавальнікі разьбіраюць завалы разбураных дамоў у Барадзянцы, 7 красавіка
Ратавальнікі разьбіраюць завалы разбураных дамоў у Барадзянцы, 7 красавіка

7 красавіка ў Барадзянцы дасталі 26 целаў загінулых мірных жыхароў.

Як адзначыла генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава, гэта «самы разбураны горад Кіеўшчыны: па ім білі некіравальнымі 250-кіляграмовымі фугаснымі авіябомбамі, „Ураганамі“ і „Сьмерчамі“»:

«Доказы ваенных злачынстваў РФ тут на кожным кроку: пад аптэкай забароненая касэтная бомба, уздоўж дарогі — спаленая транспартная зарадная машына „Сьмерчу“, а пад ёй ракета, якая ляціць да 90 км і нясе сьмерць і руіны», — сказала Венядзіктава, дадаўшы, што колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва будзе цяжка прадказаць.

Генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава падчас візыту ў Барадзянку 7 красавіка
Генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава падчас візыту ў Барадзянку 7 красавіка
Барадзянка, 7 красавіка 2022 году
Барадзянка, 7 красавіка 2022 году

У Бучы на сёньня сабралі каля 320 целаў забітых жыхароў Бучы, паведаміў мэр горада Анатоль Федарук. Ужо вызначылі асобы 163 мясцовых жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG