Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі пройдзе рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі


Прэзыдэнт самаабвешчанай рэспублікі Анатоль Бібілаў
Прэзыдэнт самаабвешчанай рэспублікі Анатоль Бібілаў

Рэфэрэндум аб пытаньні далучэньня да РФ пройдзе ў непрызнанай Рэспубліцы Паўднёвая Асэтыя адбудзецца ў бліжэйшы час, заявіў сьпікер так званага парлямэнта Алан Тадтаеў.

«Народ Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя выкажа сваё меркаваньне аб уваходжаньні ў склад Расеі яшчэ раз на гэтым рэфэрэндуме. У нас усе падставы ўваходжаньня ў склад РФ, ніякіх прававых перашкод для гэтага няма. Галоўнае сёньня — правесьці рэфэрэндум і ўвайсьці ў склад РФ», — сказаў Тадтаеў у камэнтары агенцтву «Рэс».

Раней прэзыдэнт самаабвешчанай рэспублікі Анатоль Бібілаў заявіў у сераду, што ў Паўднёвай Асэтыі неабходна склікаць рэфэрэндум для ўваходжаньня ў склад Расеі.

Паводле прэс-сакратарка кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі, рэфэрэндум адбудзецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 10 красавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG