Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорскія дасьледнікі: Масква як мінімум цягам дзесяцігодзьдзя мела доступ да сакрэтаў МЗС Вугоршчыны


Расейскія хакеры атакуюць Вугоршчыну, асабліва Міністэрства замежных спраў, ужо як мінімум дзесяць гадоў.

Згодна зь нядаўна апублікаваным артыкулам дасьледчага агенцтва Direkt36, некаторыя атакі, як мяркуецца, учыняліся расейскімі дзяржаўнымі органамі, паведамляе сайт Hungary Today. Гэтыя кібэратакі аказаліся, паводле дасьледнікаў, настолькі пасьпяховымі, што нават цяпер, падчас вайны ва Ўкраіне, расейскія хакеры могуць мець доступ да часткі інфармацыі ў сетках МЗС Вугоршчыны.

Паводле Direkt36, да другой паловы 2021 году Расея ўжо цалкам узламала кампутарную сетку міністэрства і ўнутраную паштовую сыстэму, а таксама зашыфраваную сетку, якая выкарыстоўваецца для перадачы «неабароненай» і «засакрэчанай» дзяржаўнай і дыпляматычнай інфармацыі.

Direkt36 паведамляе, што хакеры працуюць альбо на Фэдэральную службу бясьпекі (ФСБ), альбо на ГРУ Расеі. Некалькі крыніц паведамілі Direkt36, што гэтыя хакеры былі добра вядомыя вугорскім дзяржаўным ведамствам на працягу доўгага часу, паколькі яны бесьперапынна атакавалі ўрадавыя сеткі як мінімум дзесяць гадоў.

Паводле дасьледнікаў Direkt36, калі 30 сьнежня 2021 году міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адзначаў у Маскве ордэнам Пэтэра Сіярту, міністра замежных спраў Вугоршчыны, вугорскі дыплямат ужо ведаў, што спэцслужбы Расеі атакавалі і ўзламалі ІТ-сыстэму міністэрства, якое ён узначальвае з 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG