Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія трубаправоды па-ранейшаму транспартуюць расейскі газ у Эўропу


Сядзіба „Газпрому“ ў Маскве
Сядзіба „Газпрому“ ў Маскве

Расея па-ранейшаму пастаўляе прыкладна 30% газу, які прадае ў Эўропу, цераз Украіну, на якую напала больш за месяц таму, піша The Washington Post.

Амэрыканскае выданьне нагадвае, што кіраўніцтва Ўкраіны заклікала Эўропу адмовіцца ад імпарту расейскага газу, але дагэтуль нічога не было зроблена. Цераз Украіну праходзіць 40 мільярдаў кубамэтраў расейскага паліва ў год, у тым ліку ў Нямеччыну, Аўстрыю, Італію, Славаччыну, Вугоршчыну і Чэхію.

«Мы спрабуем пераканаць нашых партнэраў у Эўрапейскім Зьвязе, што яны павінны скараціць любыя закупы расейскага газу і нафты ці, прынамсі, замарозіць усе грошы, якія Расея атрымлівае за экспарт энэргарэсурсаў». — кажа выканаўчы дырэктар украінскага «Нафтагазу» Юры Вітрэнка.

Паводле яго, калі Ўкраіна праявіць ініцыятыву ў аднабаковым парадку і спыніць транзыт прыроднага газу з Расеі, пастаўкі газу будуць перанакіраваныя на іншыя трубаправоды і ў кожным разе трапяць у Эўропу. Гэта, дадаў ён, можа зрабіць Украіну яшчэ больш уразьлівай для расейскіх бомбаў.

«Мы разглядаем гэта як сродак стрымліваньня [супраць] новых бамбаваньняў і новых разбурэньняў унутры Украіны», — патлумачыў Вітрэнка.

Многія аналітыкі ў галіне энэргетыкі гавораць, што Расея падтрымлівае пастаўкі прыроднага газу цераз Украіну, каб прадэманстраваць сваю надзейнасьць як пастаўніка, які выконвае доўгатэрміновыя кантракты. У студзені 2020 году дзьве краіны падпісалі пяцігадовае пагадненьне пра абʼём газу, які зараз праходзіць па ўкраінскіх трубаправодах.

Паводле Вітрэнкі, Расея атрымлівае ад паўмільярда да мільярда даляраў за дзень за экспарт энэрганосьбітаў.

«Калі Расея скароціць экспарт, яны ня змогуць фінансаваць цяперашнюю вайну, плаціць заробак сваім салдатам і ўсім тым натоўпам, якія зараз падтрымліваюць Пуціна. Гэта неадкладна паўплывае на падтрымку рэжыму, таму яны не жадаюць парушаць гэтую плынь прыбыткаў», — лічыць Юры Вітрэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG