Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З харкаўскага экапарку ўдалося вывезьці 8 кенгуру

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З харкаўскага экапарку «Фельдман» эвакуіравалі васьмярых кенгуру розных відаў — дарослых і маленькіх.

Пра эвакуацыю жывёл 26 сакавіка паведаміў заснавальнік экапарку Аляксандр Фельдман: «Цяпер ужо яны знаходзяцца ў бясьпецы. Гэта вельмі прыемна, бо іх вальеры, на жаль, неаднаразова падвяргаліся абстрэлам. Верым, што зараз у іх усё будзе добра!» — напісаў ён.

Зараз жывёлы знаходзяцца ў валянтэраў, іх рыхтуюць да эвакуацыі ў больш бясьпечныя гарады.


У першыя дні вайны ў парку загінулі некалькі жывёлаў пасьля таго, як на тэрыторыю патрапілі некалькі снарадаў. Экапарк знаходзіцца побач з акруговай дарогай у вёсцы Лясное паблізу Харкава.

Уладальнік экапарку, народны дэпутат Аляксандр Фельдман, у сваім відэазвароце тады расказаў, што частку жывёлін забраў дадому.

«Мая хата ператварылася ў каўчэг Ноя, я сам — крыху стаў Мазаем. У кожным пакоі, у кожным куце хтосьці жыве. У басэйне жывуць марабу, чарапахі. На ложку, пад ложкам хтосьці ёсьць. Я сплю побач з малпамі, у мяне ў нагах стаяць чатыры скрыні з жывёламі», — расказваў ён.

XS
SM
MD
LG