Больш за пяць тысяч чалавек прайшлі маршам па вуліцах Варшавы да расейскай амбасады з воклічамі: «Не – вайне!». Каля расейскай амбасады беларусы засьпявалі песьню «Муры» пад кіраўніцтвам паэта Андрэя Хадановіча.
Падчас выступу Сьвятланы Ціханоўскай на мітынгу некалькі гледачоў пачалі крычаць «Ганьба!». Іншыя адразу ж пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!». Ціханоўская ж сказала, што абдымае кожнага, хто прыйшоў на марш да Дня Волі. Нават тых, хто крычаў «Ганьба!», піша @euroradio.
Дзень Волі ў гэтыя дні адзначылі беларусы Осла, Бэрліну, Коўна, Лёндану, Прагі, Вільні, Кіеву, іншых гарадоў сьвету.