Пра чарговае звальненьне паведамляе Белсат. Альбіна Семянчук прыйшла працаваць ва ўніверсітэт пасля заканчэньня асьпірантуры ў Акадэміі навук у 1996-м. Займалася вывучэньнем гістарычнай думкі ў ВКЛ, беларуска-літоўскіх летапісаў і польскіх хронік. Сталая аўтарка «ARCHE».
Раней працу ў гарадзенскім унівэрсытэце згубілі прафэсар Аляксандр Мурашоў, які ў жніўні-2020 напісаў адкрыты ліст Лукашэнку, старэйшы выкладчык кафэдры агульнай фізыкі Валянцін Аскірка, кандыдатка пэдагагічных навук, дацэнтка Марына Салтыкова-Валковіч і іншыя.