Абышлося без пацярпелых. Аб аварыі на чыгунцы, якая здарылася 22 сакавіка, паведаміў чытач zerkalo.io.
«На маршруце Магілёў — Менск цягнік бізнэс-клясы зь нечым сутыкнуўся на маршруце. Мая дзяўчына знаходзілася ў апошнім вагоне. Быў моцны ўдар. У першым вагоне выбіла шыбы. Чакалі адключэньня электрычнасьці, каб выпусьціць людзей і аўтобусамі іх везьці далей», — расказаў чытач.
Пазьней пасажыры цягніка расказалі, што ад месца здарэньня іх сапраўды пачалі вывозіць аўтобусамі.
Прэс-служба БЧ паведаміла, што ў 17:59 цягнік рэгіянальных ліній бізнэс-клясы Магілёў — Менск на перагоне Рудзенск — Міханавічы пратараніў трактарны прычэп на рэгуляваным чыгуначным пераезьдзе. Дзяжурнага работніка там не было.
У выніку сутыкненьня пашкоджаны апоры электразабесьпячэньня. Пацярпелых няма.