Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу супраць украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона


Дзьмітрый Гардон

Сьледчы камітэт Расеі завёў крымінальную справу супраць украінскага журналіста Дзьмітрыя Гардона па трох артыкулах, паведаміла ведамства.

Гардону ставяць у віну публічныя заклікі да разьвязаньня вайны, узбуджэньня нянавісьці па прыкмеце нацыянальнасьці і публічнае распаўсюджваньне фэйкаў аб дзеяньнях расейскіх Узброеных сіл.

Расейскае ведамства ў прыватнасьці сьцьвярджае, што журналіст «у прамым эфіры ўкраінскага тэлеканала заклікаў учыніць узброены напад на Расейскую Фэдэрацыю і разьвязаць супраць яе агрэсіўную вайну з выкарыстаньнем ядзернай зброі». А таксама распаўсюджваў заведама ілжывую інфармацыю аб «бамбардзіроўках» і «артылерыйскіх абстрэлах» з боку Расеі грамадзянскай інфраструктуры і мірных грамадзян.

Дзьмітрый Гардон — украінскі журналіст, вядучы праграмы «У гасьцях у Дзьмітрыя Гардона», галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня «Гардон». Аўтар шматлікіх інтэрвію з прадстаўнікамі палітыкі, культуры і спорту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG