Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На польска-беларускай мяжы кіроўцы спрабавалі сарваць блякаду фур, якія едуць у Беларусь


Пратэст на мяжы.
Пратэст на мяжы.

Чытачка Свабоды даслала відэа і расказала пра канфлікт з удзелам кіроўцаў фураў, што адбываецца на памежным пункце «Кукурыкі-Казловічы».

Украінскія, польскія і беларускія актывісты другія выходныя запар блякуюць самы буйны мытны пункт пропуску на польска-беларускай мяжы.

Чэргі з фур дасягнула 50 кілямэтраў, паведамляе чытачка Свабоды. Паводле яе, польскія кіроўцы спрабавалі правакаваць актывістаў, каб сарваць блякаду. Расейскія кіроўцы трымаюць у руках сьцягі Расейскай Фэдэрацыі.

Як расказала чытачка Свабоды, сярод актывістаў, што блякуюць праезд расейскіх фураў, пераважаюць украінцы, ёсьць таксама беларусы і палякі. Паводле яе, удзень і ўначы на блякадзе стаіць каля 100-150 людзей. Актывісты лічаць, што Эўразьвяз павінен перастаць гандляваць з Расеяй і такім чынам спансіраваць вайну ва Ўкраіне.

Па стане на раніцу панядзелка, 20 сакавіка з Польшчы ў Беларусь праз пункт пропуску «Кукурыкі-Казловічы» праехалі толькі 47 фур пры прапускной здольнасьці 1200 грузавікоў.

Першыя пратэсты адбыліся на памежным пераходзе «Кукурыкі-Казловічы» 12 сакавіка. Яны не былі ўзгодненыя з польскімі ўладамі і скончыліся тым, што паліцыя вывела пратэстоўцаў за межы пункту мытнага афармленьня грузавікоў. Наступная акцыя адбылася 19-20 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG