Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага. ФОТА


Ускладаньне кветак да месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863 году на віленскіх могілках Росы.
Ускладаньне кветак да месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863 году на віленскіх могілках Росы.

Актывісты дэмакратычнага руху ў эміграцыі зь Беларусі і Расеі, літоўскія дэпутаты Эмануэліс Зінгерыс, Жыліс Павілёніс, віцэ-маршалак сэнату Польшчы Міхал Каміньскі, дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, віленскія беларусы і ўкраінцы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага.

Яны ўсклалі кветкі да месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863 году на віленскіх могілках Росы.

Кветкі былі ўпрыгожаныя бел-чырвона-белымі і сіне-жоўтымі сьцяжкамі. Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што Каліноўскі і іншыя героі паўстанцы змагаліся за народы Літвы, Беларусі, Польшчы і Ўкраіны, «за нашу і вашу свабоду», і гэты лёзунг актуальны цяпер, падчас расейскай вайны ва Ўкраіне, зь якой цяпер салідарны ўвесь сьвет.

Сярод удзельнікаў ушанаваньня быў Уладзімір Кара-Мурза, прадстаўнік расейкай апазыцыі.

«Я тут трэці год запар, каб паказаць, што Расея — гэта ня толькі Пуцін, што я супраць усіх злачынстваў Пуціна ва Ўкраіне, што гэта не вайна расейскага грамадзтва, а Пуціна, і я прадстаўляю тут тых, хто патрабуе спыніць несправядлівую вайну», — сказаў ён Свабодзе.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прыгадала лёзунг паўстаньня 1863-га году — «За вашу і нашу свабоду». Паводле яе, словы, якія тады былі скіраваныя да ўсіх народаў тагачаснай Расейскай імпэрыі, зараз актуальныя як ніколі:

«І сёньня мы ўсе разам працягваем справу Кастуся Каліноўскага, якога называюць бацькам беларускай нацыянальнай ідэі. І менавіта за гэта зараз беларусы разам з украінцамі і змагаюцца: за сваю за сваю нацыю, за сваю незалежнасьць, за сваю мову і культуру. І таму нездарма, імя беларускага батальёна, які адважна змагаецца зараз на тэрыторыі Ўкраіны, носіць імя менавіта Кастуся Каліноўскага. Няхай у гэтыя змрочныя часы вайны такія героі як Кастуся Каліноўскі будуць і надалей натхняць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG