Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары розных гарадоў Беларусі паведамляюць пра гукі выбухаў


Узброеныя сілы Беларусі. Ілюстрацыйны здымак
Узброеныя сілы Беларусі. Ілюстрацыйны здымак

Сьведчаньні жыхароў з розных рэгіёнаў краіны публікуе тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», які спэцыялізуецца на інфармацыі пра перамяшчэньне вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.

Баранавічы. Паміж 23:08-23:11 (менскі час) было чуваць два выбухі. Паведамляе некалькі крыніц адначасова. Мяркуецца, у раёне возера Жлобінскае ці вакзала Палескі.

23:10 Клецк — моцны воплеск (здагадка: можа, нешта ў Азярэччы рванула).

23:00 Столінскі р-н., р. п. Рэчыца. Як мяркуецца, гукі двух стрэлаў і гук самалёта. Сюды ж: «2 выбухі чуваць, Столінскі раён, в. Альманы».

«Лунінец, 22:55 прыблізна. Быў чуваць быццам магутны воплеск наводдаль. Зараз самалёты ў бок аэрадрома вяртаюцца, падобна. Такога раней ня чуў ані разу ў нас».

Інфармацыю пра гукі выбухаў у некаторых згаданых гарадах Свабодзе пацьвярджаюць чытачы.

Паведамляецца, што ракетамі нядаўна быў абстраляны ўкраінскі горад Сарны Ровенскай вобласьці. Горад знаходзіцца за 50 кілямэтраў ад Століна.

Раніцай падобныя гукі шматразова чулі жыхары Берасьця. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі Аляксандар Рагачук заявіў, што ў ваколіцы адбываюцца вучэньні і плянавая стральба на стрэльбішчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG