Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі ўпершыню пасьля пачатку вайны назваў колькасьць загінулых украінскіх вайскоўцаў

Уладзімір Зяленскі 12 сакавіка 2022 году
Уладзімір Зяленскі 12 сакавіка 2022 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўпершыню агучыў страты падчас вайны.

Ён паведаміў, што падчас вайны загінулі ўжо 1300 украінскіх вайскоўцаў. Ягоныя словы перадае Hromadske.

«У нашай краіне загінулі каля 1300 вайскоўцаў, у Расеі — больш за 12 тысяч. Адзін да дзесяці. Мяне ня радуе, што іх 12 тысяч загінула. Гэта не маё бачаньне сьвету», — сказаў Зяленскі.

Прэзыдэнт Украіны таксама паведаміў, што на сёньняшні дзень Украіна ўзяла ў палон каля 600–700 расейскіх вайскоўцаў.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.

XS
SM
MD
LG