Былую палітзьняволеную Натальлю Хершэ прынялі ў швайцарскім парлямэнце

Натальлю Хершэ прынялі ў швайцарскім парлямэнце
Натальлю Хершэ прынялі ў швайцарскім парлямэнце

Натальля Хершэ мае беларускае і швайцарскае грамадзянства.

Натальлю Хершэ, якая мае беларускае і швайцарскае грамадзянства, прынялі ў парлямэнце Швайцарыі. Пра гэта паведамілі ў твітэры парлямэнту Швайцарыі.

«Вы адстойвалі свае каштоўнасьці. Каштоўнасьці, якія таксама нашыя. Дзякуй, што паказалі нам, што такое мужнасьць!» — пракамэнтавала сустрэчу Ірэнэ Калін, старшыня Нацыянальнай рады краіны.

Натальлю Хершэ вызвалілі пасьля 17 месяцаў зьняволеньня ў сярэдзіне лютага. Пасьля вызваленьня яна вярнулася ў Швайцарыю. Хершэ асудзілі на 2,5 года калёніі за тое, што ў 2020 годзе на адным з жаночых маршаў яна сарвала з амапаўца балаклаву. У верасьні 2021 году ёй зьмянілі ўмовы рэжыму, перавялі з калёніі ў турму: у калёніі яна адмаўлялася шыць форму для сілавікоў.

​
XS
SM
MD
LG