Першы эфір заплянаваны на 9 сакавіка. У першы дзень слухачам абяцаны эфіры афіцыйнага прадстаўніка МЗС Марыі Захаравай, дэпутата Дзярждумы Анатоля Васэрмана і пракрамлёўскіх блогераў.
Сайт і эфір «Эхо Москвы», радыёстанцыі, якая традыцыйна займала першыя месцы ў маскоўскіх рэйтынгах інфармацыйнага радыёвяшчаньня, былі заблякаваныя «Роскомнадзором» у пачатку сакавіка. Падставай стала асьвятленьне рэдакцыяй вайны ва Ўкраіне. Расейскія ўлады патрабуюць называць яе «адмысловай апэрацыяй» і забараняюць выкарыстоўваць пры яе асьвятленьні нешта, акрамя афіцыйных дзяржаўных крыніц.
Пасьля гэтага асноўны акцыянэр радыёстанцыі, калядзяржаўны холдынг «Газпром-медиа» прыняў рашэньне закрыць станцыю. Яе галоўны рэдактар Аляксей Венэдыктаў паабяцаў абскардзіць гэтае рашэньне ў судзе.