Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ «надзвычай занепакоенае» падзеямі на Запароскай АЭС, захопленай расейскімі войскамі


Бой за Запароскаю АЭС
Бой за Запароскаю АЭС

Украіна паінфармавала Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), што Запароская АЭС эксплюатуецца на загад камандуючага расейскімі войскамі, якія кантралююць АЭС

У заяве МАГАТЭ гаворыцца, што генэральны дырэктар агенцтва Рафаэль Гросі «вельмі занепакоены» апошнімі падзеямі на прадпрыемстве.

Згодна з рэкамэндацыямі па бясьпецы МАГАТЭ, апэратыўны пэрсанал «павінен быць здольны выконваць свае абавязкі і мець магчымасьць прымаць рашэньні без празьмернага ціску».

Гросі заявіў, што сытуацыя, пра якую паведамляе Ўкраіна, «супярэчыць» гэтым прынцыпам, якія зьяўляюцца адной зь «сямі галоўных асноваў ядзернай бясьпекі».

Расейскія вайскоўцы на месцы адключылі некаторыя мабільныя сеткі і Інтэрнэт, у выніку «нельга атрымаць надзейную інфармацыю праз звычайныя каналы сувязі», гаворыцца ў заяве МАГАТЭ. Там дадалі, што мабільная сувязь яшчэ ёсьць, але няякасная.

Рада МАГАТЭ сабралася 2 сакавіка, каб разгледзець наступствы сытуацыі ва Ўкраіне.

Праз два дні Гросі папярэдзіў, што некалькі асноваў ядзернай бясьпекі ўжо былі пад пагрозай, калі Запароская АЭС загарэлася пасьля абстрэлу і захопу расейскімі войскамі ў ноч з 3 на 4 сакавіка.

Прэзыдэнт МАГАТЭ раней заяўляў, што ўзровень радыяцыйнага фону вакол АЭС не зафіксаваны. МАГАТЭ стварыла кругласутачны крызісны цэнтар для назіраньня за сытуацыяй на ўкраінскіх АЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG