Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве расейская армія абстраляла з «Градаў» навуковы цэнтар зь ядзернай устаноўкай — СБУ


Харкаў пасьля абстрэлу расейскіх войскаў, 1 сакавіка 2022 году
Харкаў пасьля абстрэлу расейскіх войскаў, 1 сакавіка 2022 году

Харкаў пасьля абстрэлу расейскіх войскаў, 1 сакавіка 2022 году

6 сакавіка расейская армія абстраляла з рэактыўных сыстэм залпавага агню «Град» Харкаўскі фізыка-тэхнічны інстытут (ХФТІ), дзе знаходзіцца ядзерны навукова-дасьледчы комплекс, паведамляе Служба бясьпекі Ўкраіны Харкаўскай вобласьці.

37 ядзерных паліўных элемэнтаў загружаныя ў ядро дасьледчай базы, удакладняюць у СБУ.

«Зьнішчэньне ядзернай устаноўкі і сховішчаў ядзерных матэрыялаў можа прывесьці да маштабнай экалягічнай катастрофы», — адзначылі ў СБУ.

У ведамстве не ўдакладняюць, якія пашкоджаньні нанесены будынку і ці ёсьць пацярпелыя.

Раней расейская армія ўзяла пад кантроль два ядзерныя аб’екты — Чарнобыльскую і Запароскую АЭС.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG